Як працуе аўталаўка ў Лельчыцкім раёне, даведаўся журналіст «СЖ»

0
644

26 ліпеня — Дзень працаўнікоў гандлю. Афіцыйна гэта свята пачалі адзначаць з 1998 года. Адзін са спосабаў гандлю у Лельчыцкім раёне — аўталаўка. Гэта спецыяльна ўладкаваны для гандлю аўтамабіль, які курсіруе па аддаленых і невялічкіх вёсках нашага краю.  Дарэчы, такіх спецыялізаваных аўто ў раёне два. Днямі наш фотакарэспандэнт завітаў у вёску Жмурнае, дзе разам з мясцовымі жыхарамі стрэў аўталаўку.

Аўтамабіль прыбыў па раскладзе, бліжэй да поўдню. Па словах мясцовай уражэнкі Марыі Хамутоўскай, машына з прадуктамі заязджае да іх рэгулярна, а менавіта тры разы на тыдзень. І нараканняў на працу кааператараў ад яе мы не пачулі:

— Дзякуючы гандлявікам, мы можам набыць хлеб, малако, каўбасы ці што іншае неабходнае. У нашай аўталаўцы заўсёды шырокі асартымент, а калі недахоп — можна зрабіць заказ. Мы вельмі ўдзячны нашым гандлявікам, што ўлічваюць нашы густы, — распавядае суразмоўца.

І нават больш таго. Аўталаўка прыязджае пры любым надвор’і  і па магчымасці своечасова. Стараецца не выбівацца з графіку нават калі форс-мажорныя абставіны, бо на ёй працуюць шчырыя, адданыя сваёй справе людзі.

Па словах вадзіцеля аўтамагазіна Анатоля Федаровіча, даводзіцца ехаць нават у самую сцюжу. І бывае такое, што моцны галалёд, слізата, снег перашкаджаюць, замятаюць трассу.

— Калі так, то ўключыў другую перадачу ў машыне — і паціху наперад. Прадукты павінны быць дастаўлены да пакупнікоў пры любым раскладзе,  — распавёў Анатоль.

— Аўталаўку чакаем гуртом. Зімой у спецыяльным памяшканні, якое выкупілі ў сельвыканкаме. Летам на лаўцы, але ж заўсёды ведаем, што яна да нас прыедзе, — распавяла «СЖ»  старэйшына вёскі Надзея Ляўкоўская, што з астатнімі жыхарамі Жмурнага закупалася ў аўтамагазіне.

Прадавец Пётр Шостак адзін з няшматлікіх мужчын, што гандлюе за прылаўкам, бо, як звычайна, на гэтай пасадзе — жанчыны.

Размову вядзем у той момант, калі ён падае качан капусты адной з пакупніц. Распавядае, што вітамінная прадукцыя ўвогуле карыстаецца попытам.

— Гародніну набываюць. Зараз асабліва бяруць памідоры, гуркі ўжо не так, бо свае пайшлі. Вось і капуста ў расходзе, яна ў нас, дарэчы, з асабістага сховішча. Імкнемся падтрымліваць задавальняючы асартымент ва ўсім, бо гэта наша праца, — дзеліцца Пётр Шостак.

Дарэчы, курсіруе магазін на калёсах па раскладзе і паспявае нават у вёскі Ельскага раёну, — па кіламетражу выходзіць бліжэй, чым з суседняга райцэнтру. Усяго ж за дзень аўталаўка праязджае больш за 200 кіламетраў, а за тыдзень  выходзіць больш за тры тысячы. Самы папытовы дзень, як кажуць кааператары, — пятніца. Агульная ж выручка з вёскі можа дасягаць 500 і больш рублёў.

Канстанцін Кавалёў.
Фота аўтара.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: