У Лельчыцкім раёне жніво выйшла на фінішную прамую

0
412

Наш фотакарэспандэнт пабываў у КСУП «Ударнае», дзе камбайны ўбіралі апошнія гектары аўсянага поля. Па словах галоўнага агранома Уладзіміра Жукаўца, у гэтым годзе ўраджай неблагі, своечасова яго ўбралі і прадалі ў дзяржзаказ. Дзякуй, што надвор’е толькі садзейнічала таму.

Падчас нашага знаходжання на жніве на палетках працавалі тры камбайны, чацвёрты знаходзіўся на дамалоце збожжа насельніцтву. На адным з іх восьмы сезон механізатарам працуе Мікалай Жудро. Адвозіць з поля на элеватар зерне вадзіцель МАЗа Мікалай Белькавец. Ён у гаспадарцы ў перадавіках — рэгулярна займае лідыруючыя пазіцыі, на яго раўняюцца астатнія.

На тым жа ўчастку на дастаўцы працуе не так даўно скончыўшы Мазырскае геалагічнае вучылішча Уладзіслаў Палын, якога вы бачыце на здымку на першай старонцы газеты. 

Ён расказвае:
— У гаспадарцы праходзіў практыку. Вырашыў застацца, каб грошай яшчэ крыху зарабіць. Мне тут падабаецца, усё знаёмае: мой бацька — механізатар, а на трактары — з маленства.

Выконваючы абавязкі кіраўніка гаспадаркі Уладзімір Салдатаў зазначае:

— Жніво падыходзіць да завяршэння. Камбайны абмалочваюць апошнія гектары. Тое, што справіліся своечасова, — заслуга ўсіх, бо працуем у адной звязцы.  Нашы механізатары — хлопцы з вялікім стажам, яны малайцы. Адносяцца да тэхнікі з адказнасцю, глядзяць і берагуць яе, таму і яна не падводзіць іх.

Па стану на раніцу чацвярга збожжавых у раёне абмалочана 7 574 гектара. Гэта складае 80 працэнтаў ад плану. Самая вялікая ўраджайнасць збожжавых у ААТ «Новая Ніва», «Сінпольскае», «Лельчыцкі аграсервіс». З культур для абмалоту  ў асноўным засталіся пшаніца, трыцікале і авёс.

Канстанцін КАВАЛЁЎ.
Фота аўтара.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: