З нагоды 100-годдзя са дня нараджэння славутага земляка вучні 6 класа Буйнавіцкай сярэдняй школы падрыхтавалі вусны часопіс «Знаёмцеся: Андрэй Макаёнак», з якім выступілі перад вучнямі 5 – 11 класаў.
Яны з задавальненнем апавядалі пра дзіцячыя гады пісьменніка, цікавыя жыццёвыя факты. Прэзентацыя змясціла шмат фатаграфій з асабовага альбома драматурга, агляд яго твораў, ушанаванне памяці таленавітага чалавека.
Вучні 10 класа правялі літаратурную гадзіну «Што ў душы, тое і ў слове…», дзе паказалі інсцэніраваныя ўрыўкі камедыі «Лявоніха на арбіце», чым выклікалі жаданне ў гледачоў пазнаёміцца шырэй з творчасцю пісьменніка.
Самае важнае, што адзначылі дзеці, Андрэй Макаёнак – адзін з лепшых, сапраўды самы вядомы беларускі драматург другой паловы ХХ стагоддзя. Яго сатырычныя п’есы сталі эталонам жанру. І калі твор прымушае задумацца, паразважаць, зрабіць высновы для сябе, значыць гэта сапраўдная каштоўнасць для чалавецтва.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Буйнавіцкай сярэдняй школы, Галіна Бялоцкая.


















