Орган, костел

Клерык Яўген Хаданёнак, якога вы бачыце на дадзеным здымку, паходзіць з Віцебшчыны з мястэчка Шаркаўшчына, дзе цяпер святарскую паслугу нясе ксёндз Віктар Сініцкі, які сам родам з Лельчыц. Як сцвярджае сам клерык, прагне сваё жыццё прысвяціць Богу, касцёлу і людзям. Скончыўшы Міждыяцэзіяльную Вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску, біскуп направіў яго на душпастырскую практыку ў наш райцэнтр пры касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Найсвяцейшай Маці Божай Фацімскай, дзе алюмн ужо знаходзіцца амаль тры месяцы. У святыні ён паслугуе арганістам, выконваючы творы і спевы літургічнага характару. Дзякуючы дарам, якімі клерык Яўген дзеліцца з парафіянамі, на Вялікдзень падчас урачыстага малення ў першы раз заспяваў хор, які быў спецыяльна сабраны з верных католікаў, каб упрыгожыць і падкрэсліць вялікае значэнне Уваскрасення Езуса Хрыста.

Канстанцін КАВАЛЁЎ.
Фота аўтара.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: