У наш няпросты час мы ўсё часцей  за дапамогай звяртаемся да Бога.

Многія ходзяць у царкву, каб паставіць свечку і памаліцца за здароўе блізкіх людзей, або проста  пастаяць у цішыні і падумаць аб пражытым і перажытым, супакоіць свае думкі, сваю душу. Іншыя, каб памянуць памерлых ці загінуўшых. Другія, каб папрасіць у Бога сілы перажыць часовыя  цяжкасці і магчымасць жыць далей. Я таксама наведваю царкву і, заўважаю, што з кожным годам прыхаджан становіцца ўсё больш і больш. Сталі хадзіць сюды і дзеці. На жаль, у асноўным, гэта вучні малодшага школьнага ўзросту. Назіраючы за паводзінамі дзяцей у царкве, я вырашыла, што ў выхаваўчай рабоце патрэбна больш увагі надзяляць духоўна-маральнаму выхаванню — выхаванню дабратой і прыгажосцю божага свету.

Пачала я сваю работу з азнаямлення вучняў з гісторыяй узнікнення царквы ў нашай вёсцы. Коратка распавяла ім гісторыю  і правяла экскурсію да царквы. Мае вучні даведаліся, што на сённяшні час царква ў аграгарадку Баравое з’яўляецца гістарычным помнікам. Пабудавана яна ў далёкім 1865 годзе і названа ў імя Святой Троіцы. У 1911 годзе пры царкве была адкрыта школа, а ў 1943 годзе храм быў разрабаваны і доўгі час пуставаў, у адноўленым храме сталі здзяйсняцца службы з 1999 года і з гэтага часу тут служылі наступныя святары: Пятро Акуліч, Багдан Хамін, Васіль Лясько, Мікалай Скідан. А ў цяперашні час настаяцелям царквы з’яўляецца іерэй Іаан Лобец.

Потым я стала  ў школе праводзіць святы: «Хрыстова Ўваскрэсенне», «Раство Хрыстова», якія праходзілі на «ўра». Было многа бацькоў, гасцей, старэйшых вучняў школы, дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у падрыхтоўцы да святаў: гучалі вершы і песні, ставілі сцэнкі. З асаблівай цікавасцю ўдзельнічалі ў гутарцы  з настаяцелям царквы: слухалі яго парады, задавалі пытанні, вучыліся хрысціцца.  Усё для іх заўсёды нова і цікава.

Пасля праведзеных мерапрыемстваў і сустрэч з настаяцелям царквы, мы з дзецьмі, з дазволу бацькоў, наведвалі царкву. Яны былі вельмі ўражаны: падабалася ўсё — незвычайны ўбор настаяцеля, вялікая колькасць ікон, іх памеры, таямнічая атмасфера, вялікая колькасць запаленых свечак, якія вучні самі запальвалі і ставілі.

Я не ведаю, што будзе з маімі вучнямі далей, ці будуць яны хадзіць у царкву, але цяпер я бачу ў іх вачах няхай яшчэ слабенькія і маленькія, але ж агеньчыкі дабрыні і цеплыні. Яны сталі цікавіцца не толькі гульнямі ў інтэрнеце, а ўсё часцей пытаюцца: «Калі мы зноў пойдзем у царкву?», «А ці можна ўзяць з сабой сваіх сяброў?»

Я буду вельмі рада і задаволена, калі ў будучым мае вучні  стануць крышачку дабрэйшымі, уважлівымі і чулымі ў адносінах да іншых людей. Будуць спачуваць людскому гору, радавацца іх поспехам, прыйдуць на дапамогу.

У заканчэнні мне хочацца сказаць: зараз наш час імкліва мяняецца і ставіць перад намі вельмі складаныя задачы. Адно з іх — навучыць дзяцей, паказаць ім, што толькі ацаніўшы страчанае, па магчымасці аднавіўшы яго,  можна ісці ў будучае без страт і разбурэнняў.

Анастасія БУЦЬКАВЕЦ, настаўнік пачатковых класаў Бараўской сярэдняй школы.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: