На Купала сонца грала

0
133

Кожны год у ноч з 6 на 7 ліпеня ў Беларусі адзначаецца адно з самых чароўных і таямнічых свят — Купалле. Традыцыйным яно стала не толькі для беларусаў, але і для рускіх, украінцаў і вялікай колькасці іншых народаў. І адзначаецца яго заўсёды аднолькава: з танцамі, карагодамі, песнямі і гульнямі.

Увечары 6 ліпеня каля будынка Ліплянскага СДК таксама адбылося святкаванне Купалля, напоўненае разнастайнымі абрадамі і гульнямі, якія ўражвалі сваёй урачыстасцю.

Распачаўся святочны канцэрт чароўным і дзівосным танцам у выкананні дзяўчат-прыгажунь у традыцыйных народных касцюмах і з абавязковым атрыбутам Купалля —  вянком з лугавых кветак і траў. І плялі іх прама каля Ліплянскага дома культуры. А купальскі вянок, на думку нашых продкаў, з’яўляецца сімвалам прыбытку і дабрабыту і аберагае людзей ад небяпекі. Таму у Ліплянах, здавалася, не было чалавека, які б не паспрабаваў свае сілы ў гэтай справе. І цяжка было ў гэты вечар убачыць дзяўчат, што б не захацелі прымераць на сабе гэты цуд. Акрамя таго, напоўненым святочнай урачыстасці з’ўялялася кіданне купальскіх вянкоў у ваду, што рабілі хлопцы і дзяўчаты, каб даведацца пра сваю будучыню.

Вялікае задавальненне гасцям прынесла выступленне народнага фальклорнага гурта «Вяснянка», цудоўныя галасы якога звінелі пад купальскім небам на працягу ўсяго свята.

На думку гледачоў, адным з самых яскравых момантаў канцэрта з’ўлялалася святочнае вогнішча, права запаліць якое было даручана гаспадарам свята —  Купале і Купалінцы. Купальскі агонь у нашых продкаў лічыўся сімвалам сонца, у гонар якога і спраўлялася Купалле. А таму скокі праз яго набывалі сімвалічнае значэнне: «Праз агонь скакаць — ад чарнаты сябе ачышчаць». У Ліплянах святочнае вогнішча набыло такіх памераў, што пераскочыць праз яго было б сапраўды цяжка. Але гэта не перашкаджала людзям вадзіць вакол агню карагоды і спяваць купальскія песні, выкананне якіх павінна было палепшыць ураджай і прагнаць злых духаў ад выканаўцаў.

У гэтую таямнічую ноч у Ліплянах не толькі палілі ачышчальные вогнішча, а і займаліся пошукамі цудадзейнай папараць-кветкі. Старажытныя паданні сцвярджаюць, што яна не толькі адкрывае шлях да скарбаў, але і прыносіць здароўе, шчасце і каханне. Але знайсці гэтую кветку вельмі цяжка: зацвітае яна толькі ў поўнач адзін раз у год, а той, хто яе знойдзе, павінен без аглядкі ісці дадому, не звяртаючы ўвагі на ўсялякіх пачвар, якія будуць перашкаджаць шукальніку здабыць сваё шчасце. Калі ж усе выпрабаванні будуць пройдзены, то ўладальнік папараць-кветкі можа стаць самым багатым чалавекам на зямлі. Ліплянскі гаспадар свята Купала запрасіў усіх жадаючых адшукаць кветку шчасця і дабрабыту. І, нават, прапанаваў за гэта ўзнагароду.

Не абышлося свята і без шаноўных гасцей: старшыні Лельчыцкага раённага Савета дэпутатаў Таццяны Бяспалай і выконваючай абавязкі старшыні Лельчыцкага сельскага выканаўчага камітэта Алесі Хілько. Таццяна Адамаўна пажадала ўсім прысутным моцнага здароўя, дабрыні, міра і шчасця. Далучылася да добрых пажаданняў і Алеся Васільеўна, якая прапанавала гасцям захоўваць і памнажаць абрады і традыцыі не толькі сваіх населеных пунктаў, але і ўласных сем’яў.

 

Яскравым прыкладам моцных і ўстойлівых сямейных традыцый з’яўляецца сям’я Куцавых, якая з гонарам прадстаўляла Лельчыцкі раён на абласным этапе рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла» і ўзнагароджванне якой адбылося ў купальскую ноч.

Акрамя святочнага канцэрта гледачоў і ўдзельнікаў мерапрымства парадавала праца атракцыёнаў,  выязны гандаль, правядзенне гульневых і забаўляльных праграм, прыняць удзел у якіх маглі не толькі дарослыя, але і дзеці.

Завяршэннем свята стала дыскатэка пад адкрытым небам, што прыйшлася даспадобы ўсяму наваколлю.

Ангеліна Шчарбатая.
Фота Канстанціна Кавалёва.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: