Незалежнасць каштуе дорага

0
408

Напачатку ліпеня мы адзначылі галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 77 гадоў таму назад сталіца нашай Радзімы была вызвалена ад нацыстаў. Беларускі народ сваю незалежнасць паставіў вышэй за жыццё. Кожным трэцім (па больш дакладных сучасных выніках падліку) заплаціла Радзіма за жаданую Перамогу. У памяці народа, асабліва сведкаў, застануцца разбураныя ворагам гарады, спаленыя (многія  разам з людзьмі) вёскі. А іх нямала — 5295. 628 разам з людзьмі (186 вёсак не змаглі аднавіцца), сярод якіх знаходзіліся маці з немаўлятамі (нават груднічкамі), нямоглыя старыя і інваліды.

Ахвярамі нацысцкай палітыкі генацыду і «выпаленай зямлі» ў Беларусі сталі 2 230 000 чалавек, ці кожны трэці жыхар.

Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення нашай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, было прынята ў час рэспубліканскага рэферэндума ў 1996 годзе і аб’яўлена ў тым жа 1996 годзе Дэкрэтам Рэспублікі Беларусь «Аб устанаўленні дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь» ад 11 снежня 1996 года.

78 гадоў назад нямецкія акупанты разам з тымі, хто ім дапамагаў, знішчылі разам з усімі яе жыхарамі вёску Хатынь. Загінулі 149 чалавек, сярод іх 75 дзяцей, самаму меншаму — 7 месяцаў. Захопнікамі кіравала жаданне любым чынам паставіць на калені, парабаціць беларускі народ.

А калісьці на гэтым самым месцы жылі простыя людзі, стваралі сем’і, расцілі дзяцей, працавалі і чакалі лепшай будучыні.

Яны радаваліся і сумавалі, кахалі, спрачаліся і мірыліся… Карацей, мала чым адрозніваліся ад нас, сённяшніх.

І вось здарылася такая трагедыя па віне няпрошаных чужынцаў.

Аб гэтым мы павінны памятаць вечна.

І якімі б сур’ёзнымі ні здаваліся сённяшнія праблемы, але сітуацыя самай складанай з’яўляецца тады, калі размова ідзе аб жыцці і смерці.

І выправіць усё гэта бывае проста немагчыма.

Вось я і думаю, ці маглі ў свой час жыхары Хатыні ўявіць, нават у думках, што калі-небудзь іх вёска загіне.

Як і нам цяпер цяжка ўявіць, што такой Беларусі, якая прыняла нас, вырасціла, можа не быць.

У нашым выпадку размова не ідзе аб нямецкіх акупантах і выпаленай зямлі, але пагрозы ўсё роўна ёсць. Прыклад таму — сітуацыя з самалётам. Мы, большая частка беларусаў, радаваліся рашэнню нашага Прэзідэнта дапамагчы людзям, калі гэта пагражае іх жыццю. А скончылася гэта пагрозамі ў бок нашай краіны, нашай незалежнасці. Ды тым больш без усялякага высвятлення абставін. Вось дык дэмакратыя ў заходніх краінах!

Магчыма, многае, што ў нашай краіне створана сённяшняй уладай і народам, рызыкуе адысці ў мінулае, калі мы, беларусы, памылімся. Бо спробы дэстабілізаваць краіну выкарыстоўваюцца даволі-такі сур’ёзныя.

А якой у гэтым выпадку будзе «абноўленая Беларусь» — ніхто не ведае.

Ды і наіўна думаць, што зменіцца толькі дрэннае, а самае лепшае застанецца.

А ці будзе гэта тая самая Беларусь, якая стала для нас домам?

Гэтыя і многія іншыя пытанні хвалююць зараз нашага Прэзідэнта і тых, хто разам з ім змагаецца за сваю краіну, пакуль другія імкнуцца абняславіць іх брыдкімі словамі.

Але заліць Беларусь крывёю і зваліць усё на тых, хто пратэстуе, не атрымаецца.

Гэтага, упэўнены многія, не дапусцяць нашыя праваахоўныя органы і спецслужбы.

Стала вядома, што спецслужбы нядаўна затрымалі ў Беларусі групу асоб, якія збіраліся здзейнісць тэракты ў краіне. Перад гэтым яны прайшлі падрыхтоўку і ў краінах, дзе сёння здараюцца ўзброеныя канфлікты.

У выніку раследаванняў праваахоўныя органы знайшлі тайнікі з вялікай колькасцю ўзрыўчаткі і ўзрыўных прыстасаванняў, спецзброю для дыверсійнай дзейнасці, дыстанцыйныя сродкі па падрыву розных аб’ектаў і гэтак далей.

Наш Прэзідэнт не раз напамінаў, што «мір, праца на роднай зямлі і абавязковая згода паміж людзьмі» — даўнія крыніцы сілы беларускага народа. Ваенная дактрына нашай краіны заўсёды была накіравана на забеспячэнне спакою грамадзянам і насіла ўсяго толькі абараняльны характар. Беларусы ніколі не нападалі першымі. Але калі здаралася, калі ўнікала неабходнасць абараняць сябе, людзі аб’ядноўвалі намаганні дзеля агульнай мэты і часам здзейснівалі, на першы погляд, немагчымае.

Так было і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і цяпер гэта характэрна для тых, хто працягвае клапатліва абараняць мір і спакой на нашай зямлі. Менавіта патрыятызм і згода паміж беларусамі не раз дапамагалі ім пераадольваць нязгоды, войны і выпрабаванні. Дапамагаюць яны і сёння.

Таму і не здарыўся ў нас ваенны пераварот у жніўні 2020 года. Дзякуючы патрыятызму, адданасці, гонару, мужнасці сучасных беларускіх абаронцаў была атрымана перамога ў бітве за Беларусь.

Хочацца думаць, што канчаткова.

Але мудры наш прэзідэнт упэўнены, што, хутчэй за ўсё, расслабляцца рана. І падзеі апошніх дзён — доказ гэтаму.

Незалежнасць цяпер патрэбна не толькі зберагаць, але і абараняць. Мы ведаем, якой цаной яна нам дасталася. Таму разумеем, што навядзенне парадку на тэрыторыях воінскіх пахаванняў у нашай краіне ў цэнтры ўвагі не толькі ў першую чаргу мясцовых уладаў, але і працоўных калектываў. Гэта справы ўсіх нашчадкаў герояў, бо так мы аддаём даніну памяці тым, хто загінуў дзеля нашага сённяшняга і будучага.

Дзень Незалежнасці 3 ліпеня назаўсёды ўпісаны ў гісторыю нашай краіны.

Гэта свята, як і Дзень Перамогі, аб’ядноўвае пакаленні. І вельмі сімвалічна, што 76 гадавіна вялікай Перамогі супадае з яшчэ адным святам — Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Менавіта гэтыя тэмы сталі цэнтральнымі ў праграме ўрачыстасцяў Дня Перамогі. Заўсёды ў нас былі і добрыя, і дрэнныя перыяды.

Таму незалежнасць, як вядома, каштуе надта дорага.

Аб гэтым нельга ні на хвіліну забываць, каб зберагчы і захаваць самае каштоўнае — мір, спакой і незалежнасць.

У год народнага адзінства, аб’яўлены ў нашай краіне, нам патрэбна быць яшчэ больш аб’яднанымі, як гэта было заўсёды. Упэўнена, што кожны з нас жадае жыць шчасліва, у міры і спакоі.

Святлана Мядзведзева.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: