Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, прыказкі і прымаўкі свайго народа, умець спяваць народныя песні, цікавіцца, як беларусы спрадвеку адзначалі святы ў родным краі.
Да Дня народнага адзінства члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Лельчыкі яслі – сад №3” арганізавалі выстаўку страў нацыянальнай кухні Беларусі.




Далёка за межамі сваёй краіны беларусы вядомы гасціннасцю. Усе, хто прыязджае да нас, адзначаюць гасціннасць, як адну з галоўных рыс. Нездарма кажуць: “Госць у хаце — Бог у хаце, і ганьба таму дому, дзе не зробяць усяго, каб госць быў задаволены”.
Калі на свеце нехта дзесьці
Умее добра працаваць –
То ўмее ён і смачна з’есці,
I адпаведна — згатаваць!
Таму дастойна, без эфекту
Прымай падзяку-пахвалу –
I беларускаму палетку,
I беларускаму сталу.
Запрашаем усіх да стала. Смачна есці!

















