Фото из открытых интернет-источников, носит иллюстративный характер

Беларусь – край мужнасці і славы, край прыгажосці і мудрасці, край талерантнасці і чысціні. Гэта край працавітых і таленавітых людзей, продкі якіх славіліся смеласцю і сілай духу.

Гістарычна склалася так, што нашы дзяды і прадзеды з даўніх часоў ведалі, што яны павінны быць заўсёды разам. Талакой будавалі хату, талакой капалі бульбу, жалі жыта, касілі траву. Так было заўсёды, бо так спадручней. Гэта пачуццё калектывізму, патрэбнасці аб’яднання перадавалася нашчадкам. І паказала сваю моц у  цяжкія для Радзімы часы.

Толькі аб’яднаўшыся,  нашы продкі змаглі перамагчы ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Толькі аб’яднаўшыся, яны змаглі аднавіць спаленыя гарады і вёскі, разбураную гаспадарку ў цяжкі пасляваенны час.

Гора пранеслася над Беларуссю і ў 1986 годзе . Жахлівая катастрофа на Чарнобыльскай АЭС сваім чорным крылом накрыла большую частку тэрыторыі нашай краіны.  Для ліквідацыі наступстваў аварыі беларусы аб’ядналіся. Кожны выконваў сваю работу, а ўсе разам – яны змагаліся з наступствамі катастрофы.

Сіла народа – у адзінстве. Мы, сучасная моладзь, павінны гэты ўрок засвоіць і перадаць будучаму пакаленню. Вы скажаце: мы  жывём у іншы час. У нас няма зараз, на шчасце, такіх праблем. Так, сёння наша Беларусь – мірная, стабільная, прыгожая і незалежная краіна. Але неспакойна зараз у свеце. Гарантам паспяховага развіцця нашай краіны з’яўляецца адзінства народа. Для таго, каб супрацьстаяць праблемам сучаснасці, мы павінны быць адзінымі.  

Што ж нас аб’ядноўвае, акрамя багатай гісторыі, дзе прыклад мужнасці і выключнага патрыятызму падалі нам нашы продкі? Самабытая культура.

Наш край багаты духоўнымі скарбамі. Нашы продкі пакінулі нам народную мудрасць, што складвалася вякамі. Ёсць у нашага народа вясёлыя, шчырыя, адметныя святы, якія яднаюць людзей розных узростаў, розных характараў. Я назірала ўлетку пры святкаванні Купалля, як з вялікім задавальненнем і моладзь, і дарослыя плялі вянкі, скакалі праз вогнішча, вадзілі карагоды, шукалі папараць-кветку. А як радасна заўсёды нам зімой хадзіць у гурце і спяваць калядныя песні! І дарослыя, і дзеці  мужна акунаюцца ў ваду на Вадохрышча. Любімая справа на Вялікдзень – гуляць у біткіі, есці смачныя пірагі. “Сарокі”, “Чырачка”, “Захаванне стралы” – гэтыя абрады, як і многія іншыя суправаджаюцца песнямі, карагодамі, вясёлымі гульнямі.  Нашы традыцыі вучаць нас быць чулымі, спагадлівымі, мудрымі.

Мы адзінае цэлае – гэта відаць з гістарычнага мінулага. Нашы продкі разам працавалі, разам адпачывалі, разам абаранялі Радзіму. І як наказ з сівой даўніны з пакалення ў пакаленне перадаецца, што і мы павінны быць адзінымі. У гэтым наша моц. Паважаныя сучаснікі, давайце  будзем заўсёды памятаць, што толькі ў адзінстве і згодзе наш народ – вялікая сіла, толькі разам мы зможам дасягнуць росквіту нашай краіны.

Аўтар Мельнік Вольга Васільеўна, вучаніца Лельчыцкай раённай гімназіі, якая заняла першае месца ў намінацыі “Друкаваны матэрыял” у конкурсе юных журналістаў  “Ты ў эфіры”, прысвечаным Году народнага адзінства.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: