Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА, пенсіянерка:

— Паслухаем нашых  урачоў і вучоных-медыкаў, якія лічаць, што каб быць здаровымі і перамагчы каранавірус, неабходна вакцынацыя, якая дапаможа выпрацаваць калектыўны імунітэт. Тады і зможам зберагчы сваё і жыцці іншых. На дадзеным этапе ў вакцынаваных лягчэй, сцвярджаюць урачы, працякае хвароба, што дапамагае такім людзям выздаравець.

Мяне прыхапіў вірус у студзені 2021 года, праўда, у лёгкай форме. У гэты час я знаходзілася ў гасцях у сына ў Дзяржынску Мінскай вобласці. Пасля выздараўлення я планавала вакцынавацца, але трэба было паўгода пачакаць. Так раілі ўрачы. І я не паспела. 6 чэрвеня, роўна праз 5 месяцаў, ды яшчэ і ў дзень майго нараджэння ― высокая тэмпература, двухбаковае запаленне лёгкіх, страта апетыту, галавакружэнне.  

Так я ізноў апынулася ў Дзяржынскай ЦРБ. З першай жа хвіліны пачалася барацьба за маё здароўе і жыццё. І ўжо праз два тыдні я была дома. Праўда лячэнне працягвалася пасля выпіскі. Ды і цяпер. Але ж я надта ўдзячна ўсім, хто выцягнуў мяне з лап хваробы. А цяпер я абавязкова вакцыніруюся і заклікаю да гэтага ўсіх. Бо калі прывіваешся, то бароніш сябе і акружаючых.

Вакцынацыя і каранцінныя меры (маскі, мыццё і апрацоўка рук, дыстанцыя і гэтак далей) — надзвычай важнае сёння для жыцця кожнага. Дык зробім жа правільны выбар — правакцынуемся.  Вядома, што тэме нашага жыцця і здароўя вялікае значэнне надае і наш Прэзідэнт. Ён прапануе не прымушаць людзей, не насільнічаць, а тлумачыць і лячыць. Спадзяецца на наш розум і мудрасць. Лічыць, што здароўе і жыццё ― справа кожнага з нас. Дык давайце паступім правільна: зробім прывіўкі.

Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА.
Фота Надзеі ГУД.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: