У мяне ў руках праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У нас і папярэдняя Канстытуцыя добрая, але ёсць змены ў свеце, а таму гэта і патрабуе некаторых змен і дапаўненняў.

Змен, канечне, не вельмі многа.

Захоўваюцца вельмі значныя традыцыйныя каштоўнасці: бясплатная медыцына і адукацыя, нязменным застаецца Закон аб шлюбе і сям’і, наша краіна захавае сваю сацыяльную накіраванасць, як і цяпер, застанецца сацыяльна-прававой рэспублікай.

А таму адказнасць кожнага грамадзяніна за свій лёс і здароў’е — нармальныя для сацыяльнай дзяржавы.

Аб традыцыйных каштоўнасцях проста ўносяцца у новай Канстытуцыі карэктывы, а не змены.

Новае — Усебеларускі народны сход. Але як ён будзе працаваць? Як будуць выбірацца дэлегаты? Думаю, усё гэта мы вырашым разам у час рэферэндуму.

А УНС — гарант стабільнасці нашай краіны, голас народа, народаўладзе.

Добра, што ў праекце прапісана захаванне гістарычнай памяці і гістарычнай праўды, бо гэта галоўнае ў жыцці нашага грамадства, таму што змяняюцца пакаленні ды і свет ужо іншы. Пагэтаму важна не ўпусціць моладзь, знаёміць яе з гістарычным мінулым, выхоўваць пачуццё патрыятызму, любві і адданасці сваёй Радзіме ( гэты Год гістарычнай памяці).

Упершыню ў новую Канстытуцыю ўпісаны правы інвалідаў, стварэнне даступнага асяроддзя і паляпшэння якасці і жыцця, падтрымка сем’яў з інвалідамі.

Дзяржава аказвае падтрымку сем’ям з дзецьмі, дзецям-сіротам і дзецям, пакінутымі без апекі бацькоў.

Дапамога ветэранам Вялікай Айчынай вайны і працы, а таксама пажылым грамадзянам.

Мы не ядзерная дзяржава, мірная краіна, таму зброя нам парэбна толькі для абароны. Рэспубліка Беларусь выключае агрэсію з боку тэрыторыі ў адносінах да іншых краін.

Праект надрукаваны ў нашай газеце “Светлае жыццё”. Чытайце і выказвайце сваё меркаванне, магчымасць такая ёсць і ў нашым раёне і ў рамках усёй краіны: працуюць 150 грамадзянскіх прыёмных, многа гарачых ліній і пляцовак дыялогавых.

Я запрашаю ўсіх не адседжвацца, а прыняць самы непасрэдны ўдзел у абмеркаванні пректа новай Канстытуцыі, а потым прагаласаваць ў час рэферэндуму, каб пасля не гаварыць аб нейкіх зменах.

Прымем новую Канстытуцыю, станем больш моцнымі, як наш сімвал — вадзяны Тыгр. Гэта яшчэ і рух наперад.

Лічу правільным, што захавана пакуль смяротная кара.

Не згодна ( і не толькі я), што Прэзідэнт выбіраецца на два тхэрміны. Калі чалавек добры і мудры, дык няхай працуе. Тады і будзе квітнець наша Беларусь, і мы будзем жыць дастойна.

Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: