21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без носьбіта.
Адзначылі гэтае свята і ў Лельчыцкай сярэдняй школе №1.
Вучні старэйшых класаў актыўна ўключыліся ў правядзенне акцыі “Рускай мове дай разгрузу, гавары па-беларуску!”: з прыгожымі прывітальнымі словамі яны звярталіся да ўсіх, хто заходзіў ва ўстанову адукацыі, з гонарам расказвалі аб тым, што ім у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў, вялікі нацыянальны скарб.
У гэты дзень настаўнікамі былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай мове, якія былі накіраваны на развіццё цікавасці вучняў да вывучэння роднай мовы, выхаванне любові і павагі да роднай мовы, фарміраванне нацыянальнай свядомасці, узбагачэнне беларускамоўнага слоўнікавага запасу дзяцей.
Пазнавальна і весела прайшла музычна-літаратурная забава “У дзеда Антося ўсё з загадкі пачалося” , арганізаваная для вучняў першых класаў Сукач С.Ю. Вучні 2-х класаў сталі ўдзельнікамі конкурснай праграмы “Сябруй з роднай мовай”, якую падрыхтавала Герман А.В. Для вучняў 5-х класаў настаўнікам Акуліч А.В. был арганізавана інтэлектуальная гульня “З любоўю до роднага слова”. Вучні 6 “А” і 6 “Б” класаў прынялі ўдзел у гульні “Пагавары са мной на мове, на нашай роднай, не чужой”, якую падрыхтавала Тушынская А.М. Захапляльнае падарожжа ў краіну беларускай мовы здзейснілі вучні 6 “В”, прыняўшы ўдзел у гульні “Мае любімыя словы на беларускай мове”, падрыхтаванай настаўнікам Некрашэвіч Н.І. Івашкевіч Н.А. правяла з вучнямі старэйшых класаў гульню-тэст “Ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?”.
Бібліятэкарам Ліпскай Н.У. была арганізавана выстава кніг пісьменнікаў-юбіляраў: Ніла Гілевіча, Раісы Баравіковай, Максіма Багдановіча, Георгія Марчука і інш.
У ходзе мерапрыемстваў вучні пазнаёміліся з гісторыяй утварэння мовы, вобразна і маляўніча апісвалі родную мову, з захапленнем складалі прыказкі, тлумачылі іх значэнне, адгадвалі рэбусы, крыжаванкі, успаміналі беларускія народныя казкі, песні, загадкі, лічылкі, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, адгадвалі фразеалагізмы па малюнках, перакладалі тэксты з рускай мовы на беларускую, спрабавалі свае здольнасці ў вымаўленні скорагаворак, працавалі ў якасці рэдактараў, чыталі на памяць вершы беларускіх паэтаў, разыгрывалі сцэнкі з твораў беларускіх аўтараў.
Прымаючы ўдзел у мерапрыемствах, вучні адчулі і ўпэўніліся ў тым, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова, у якой ёсць і далікатнае слова “пяшчота”, і цвёрдае слова “гонар”, і добрае слова “спачуванне”, і рашучае – “незалежнасць”.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: