Дзеці 4-га класа пазнаёмілі прысутных з традыцыямі народнага фальклору, з духоўнай спадчынай нашага краю, расказалі і наглядна паказалі, як святкавалі раней у Беларусі гэта свята.
Мерапрыемства пачалося з таго, што спачатку гасцей сустрэлі гаспадар і гаспадыня, потым пад гучанне беларускай народнай музыкі «Чаму ж мне не пець…» дзеці селі за сталы і пачалі працаваць. Дзяўчынкі вышывалі, хлопчыкі ляпілі з гліны, плялі лапці і размаўлялі паміж сабой прыказкамі.
Гаспадыня распавяла, што без ручнікоў, якімі ўпрыгожаны дом, быў бы безабаронным і пустым. А жывы ручнік — гэта ж дарога да неба і вяртанне з яго. Ручнік цесна звязаны з жыццём чалавека з моманту яго нараджэння і да моманту яго рытуальнай «пераправы» у мір продкаў. Акрамя таго, ён суправаджаў чалавека ў паўсядзённых дзеяннях з самай раніцы і да позняга вечара. Перад тым, як благаславіць дачку на шлюб, бацька тройчы абводзіў яе вакол стала (рытуальнае развітанне з сям’ёй).
Ручнікамі перавязвалі пары хросных бацькоў жаніха і нявесты, якія выконвалі пачэсныя абавязкі сватоў. З хлебам-соллю, якая была на ручніку, праводзілі і сустракалі на парозе хаты.
Потым госці адгадвалі загадкі, а вядучая паказвала адгадкі прадметамі. Пад вясёлую музыку дзеці ўдзельнічалі ў спаборніцтве «Пераматай ніткі». Дзяўчаты станцавалі танец «Купалінка», пагулялі ў «Ручаёк».
Гаспадыня пачаставала ўсіх сапраўднымі беларускімі стравамі.
Свята скончылася вершам Уладзіміра Мазго «Ты адкуль бруішся, мова?»
Настаўніца пачатковых класаў Тамара Каладовіч расказала вучням, што народная творчасць бярэ пачатак з глыбокай старажытнасці. 3 дапамогай фальклору адлюстроўваліся духоўныя запатрабаванні розных пакаленняў і слаёў грамадства, сацыяльныя, маральна-этычныя, эстэтычна-мастацкія погляды людзей. З даўніх часоў беларускі народ славіўся сваёй працавітасцю, весялосцю, сяброўствам. Дзякуючы такім мерапрыемствам, дзеці будуць шанаваць свой родны край і імкнуцца пазнаваць яго гісторыю, даведвацца, як жылі і працавалі нашы продкі, якія святы ім падабаліся.
Ганна ЮШКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена арганізатарамі мерапрыемства.