Край, які палюбіцца кожнаму

0
387

Лельчыцкі раён ― адзін з самых прыгажэйшых куточкаў у свеце.

Прыроднае хараство, што тут пануе, можна назваць сапраўды казачным.

Густы і ціхі лес прыме кожнага, хто захоча ў ім пабываць. Разважліва шалясціць лісце шматвекавых дрэваў, махаючы галінкамі. Стройныя бярозкі, магутныя дубы, высачэзныя  сосны сустракаюць з маўчалівай згодай. Тут, у лесе, адчуваецца подых спакойлівасці, лагоднасці. Як нідзе тут, у Лельчыцкім раёне, напаўняешся той моцнай энергетыкай, што дораць дрэвы. Нездарма кажуць, у ціхіх Лельчыцах — сэрца лечыцца.

Самая галоўная прыгажуня нашага краю — безумоўна, рака Убарць. Яна парадзіла поймавыя дубровы, дзе ціха і, калі апыняешся побач, — душа пяе.  У нашай Убарці розны настрой. Калі сонечна, то блакітная, калі хмурыцца, то срэбная, а бывае проста жоўтага, балоцістага колеру… Абавязкова паназірайце. Але б які ў яе не быў настрой — заўсёды прыгажуня.

Сумуе ў адзіноце далёкі сябар нашай Убарці — Цар-дуб пад Данілевічамі. Але ж ён моцны, усё вытрымае, што і робіць ужо шмат вякоў. Нікога не паскардзіць і сустрэне дабратою, хто да яго прыйдзе. 

Прыгажосць нашага краю неаднаразова апявалі пісьменнікі. У кожнага, хто пабывае ў нашым краі, застаецца шмат уражанняў.

Калі ласка, чакаем вас у Лельчыцкім раёне.   

Канстанцін КАВАЛЁЎ.

Фота аўтара і з адкрытых крыніц.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: