ФОТАФАКТ. Вадасвяцце ў Лельчыцах

0
434

Заўтра ўвесь праваслаўны свет, у тым ліку і лельчыцкія вернікі, адзначаюць Вадохрышча (Хрышчэнне, Святое Богаяўленне). А сення, напярэдадні гэтага свята, ― Хрышчэнскі сачэльнік альбо Навячэр’е Богаяўлення і Хрышчэння Гасподня. У Лельчыцах яшчэ зранку цэнтрам святкавання стаў Храм Святой Жываначальнай Троіцы, а таксама спецыяльна падрыхтаваная частка ўзбярэжжа возера Мох. У галоўным праваслаўным храме Лельчыцкага раёна адбылося набажэнства, якое ўзначаліў благачынны царквей Лельчыцкага округа, протаіерэй Алег Несцярэня. Ён жа правёў Вялікі чын асвяшчэння вады. Пасля гэтага прыхаджане на чале з протаіерэям Алегам Несцярэняй хрэсным ходам накіраваліся на возера Мох, дзе адбылося асвячэнне купелі, каб потым у ёй акунуцца. 

Канстанцін КАВАЛЁЎ.
Фота аўтара.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: