Распачнуўшаяся па ўсяму Лельчыцкаму раёну акцыя для адзінокіх і пажылых грамадзян “Ад усёй душы” атрымала добры працяг у Прыбалавічах. Працаўнікі мясцовага дома культуры зноў раздаюць святочныя падарункі. У ходзе ўжо мясцовай акцыі, якой далі назву “Выпрабуй поспех”, той жа герой ― няспынны казачны Дзед Мароз прапанаваў жыхарам Прыбалавіч засунаць руку у ягоны чырвоны мех і выцянуць сабе што-небудзь смачнае. Атрымалася вельмі удала, бо тым, хто выпрабоўваў у Дзеда Мароза свой поспех ― не застаўся без увагі. Кожнаму даставаўся смачны альбо проста карысны ў гаспадарцы падарунак ― вафлі, пячэнне, альбо пральны парашок. Настрой быў узняты, як кажуць, на ўвесь дзень.
Канстанцін КАВАЛЁЎ
Фота Леаніда ДРЫНЕЎСКАГА