Пачатак

Па ўсёй верагоднасці сярод іх быў і той самы жудасны берлінскі турэмны батальён, сфарміраваны з крымінальных элементаў, якія мелі вялізныя срокі адбывання ў берлінскіх турмах.

Раніцай 20 снежня вораг з Вайткевічаў пры падтрымцы мінамётаў рушыў цераз Возвінскую канаву ў накірунку Глушкавічаў, але ва ўрочышчы Ручэй каўпакаўцы прыпынілі далейшы яго рух. На раздарожжы скапілася 8 аўтамашын з пяхотай. На наступны дзень да цемры каўпакаўцы обаранялі вёску Хочын, але пад націскам былі вымушаны адысці.

3 поўдня дла ворага адкрываўся таксама прамы шлях да Глушкавічаў.

У гэтыя дні рэйхсфюрэр СС Гімлер паведамляў Гітлеру: «Паўночная Украіна можа быць абазначана, як знаходжаная пад небяспекай банд… Абвастрэнне становішча склалася з-за прыхода новых баяздольных моцных банд пад ваенным кіраўніцтвам добра ўзброеных цяжкай зброяй — з Беларусі, тылавой зоны групы «Цэнтр» і Бранскага леса. Асабліва памешала ўварванне моцнай бандыцкай групы «Калпакоў» у лістападзе».

З-за слабасці сіл толькі к канцу снежня стала магчыма прыпыніць далейшае прасоўванне гэтых банд на поўдзень і на лініі Славечна-Алеўск прымусіць іх да абароны.

Адзначым, што паўднёвыя раёны Беларусі ўваходзілі ў рэйхкамісарыят «Украіна».

22 снежня ў штабе злучэння ў Глушкавічах была распрацавана аперацыя па разгрому ворага ў вёсцы Хочын. Каўпак папрасіў Сабурава, які знаходзіўся недалёка ў вёсцы Селізоўка, нанесці ўдар у тыл ворага на Пергу і Хачынскую Рудню, перакрываючы дарогу з Алеўска да Глушкавічаў. Але ў гэты ж вечар карнікі, спаліўшы з жандармамі Хочын, на 15 аўтамашынах і з вялікай колькасцю павозак, на якіх былі мінамёты і кулямёты, рушылі на Глушкавічы.  Для каўпакаўцаў гэта была  поўная нечаканасць, каб гітлераўцы на ноч выходзілі з вёсак.

Позна вечарам ударная група падпалкоўніка П. Вяршыгары, якая выйшла з Глушкавічаў за 2 кіламетры на поўдзень ад хутара Селішча, сутыкнулася з варожай калонай. Завязаўся шалёны бой. А раніцай у тыл ворага ўдарылася група камбата Ф. Мацюшчэнкі ў складзе двух рот 3-га батальёна і Ельскага атрада, але ў гэты час група Вяршыгары адыйшла да Глушкавічаў на зараней падрыхтаваныя пазіцыі. Пасля жорсткага бою група Ф. Мацюшчэнкі адыйшла к Капішчам. Да і Сабураў свой абяцанак не выканаў.

Са справаздачы Каўпака: «Пасля правядзення Сарнянскай аперацыі ў адказ на гэта праціўнік вырашыў разграміць злучэнне і з гэтай мэтай сканцэнтраваў буйныя сілы адборных часцей эсэсаўцаў і жандармерыі, шмат насычанай тэхнікай.

Пасля шматдзённых баёў найбольш напружанымі аказаліся 22 і 23 снежня 1942 года».

Уладзімір ЗУБРЭЙ.

(Працяг будзе).

Фото СБ

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: