Фото из открытых интернет-источников, носит иллюстративный характер

Вядомыя нам назвы месяцаў маюць паходжанне ад старажытнага Рыма, яны паходзяць ад імя багоў, імператараў і лічбаў.

«январь» (студзень) быў названы ў гонар двухаблічнага (двуликого) бога Януса. Сама лацінская назва «Ianuarius» азначае дакладна «дзверы ў год». Бог Янус меў дзве галавы, накіраваныя ў розныя бакі: у мінулае і будучае. Пад абаронай Януса знаходзіліся ўсе вараты і дзверы. У пачатку кожнага дня Янус адчыняў вароты сонцу і вечарам зачыняў іх.

Назва «февраль» (люты) азначае «ачышчэнне». Лічылася, што «февраль» звязаны з этрускім богам Фебрусам — абаронцам падземнага царства, богам смерці, багацця і ачышчэння. Гэта пагранічны месяц паміж двума зімнімі месяцамі і вясной, да белага дня дабаўляя 3 гадзіны.

Месяц «март» (сакавік) названы ў гонар рымскага бога вайны — Марса.

Многія лічаць, што «апрель» (красавік) атрымаў сваю назву ад лацінскага слова, якае азначае «другі», бо красавік быў другім месяцам года ў Старажытнарымскім календары. Але іншыя сцвярджаюць, што назва паходзіць ад лацінскага слова «aperire», якое мае значэнне «адчыняць». Пад гэтым разумеюць з’яўленне пупышак і зацвітанне дрэваў і кветак вясною.

«Май» названы ў гонар грэчаскай багіні Майі. Рымляне лічылі Майю апякункай пладаноснасці зямлі, багіняй урадлівасці.

«Июнь» (чэрвень) названы ў гонар старажытнарымскай багіні Юноны, жонкі Юпітэра, абаронцы шлюбаў, вяселляў і сямейнага жыцця.

«Чэрвень» быў папулярным месяцам для вяселляў, лічылася ўдачным выйсці замуж у чэрвені.

Месяц «июль» (ліпень) названы не ў гонар багоў, а ў гонар рымскага імператара Юлія Цэзара (у 45 годзе да н. э.). раней гэты месяц быў пятым месяцам года і называўся «квітыліс» (guintilis), што на лацінскай мове азначае «пяць».

«Август» (жнівень) раней называўся «секстылій» — ад лацінскага шосты. А ў 8 годзе да н. э. назва была зменена, і месяц быў названы ў гонар рымскага імператара Актавіяна Аўгуста.

«Сентябрь» (верасень) і наступныя месяцы былі названы адпаведна парадкавым нумарам, якія яны займалі ў старажытнарымскім календары (да рэформы Юлія Цэзара). Так, «сентябрь» атрымаў сваю назву ад лацінскага «septem», што азначае «сем».

«Октябрь» (кастрычнік) адпаведна парадкаваму  нумару 8 у старажытнарымскім календары ад лацінскага слова  «octo» — «восем».

«Ноябрь» (лістапад) адпаведна лацінскаму слову «novem» — «дзевяць».

«Декабрь» (снежань) — ад лацінскага слова «decem» — «дзесяць».

Нашы беларускія назвы маюць некаторыя свае тлумачэнні. Напрыклад: снежань (шмат снегу), студзень (халодны, марозны), люты (самы халодны, з лютымі маразамі), сакавік (рух соку ў дрэвах), красавік (месяц цвіцення) і гэтак далей. Праўда, у наш час адбываюцца некаторыя кліматычныя змены ў бок пацяплення. У сувязі з гэтым мы назіраем парушэнне вось такой (зверху) кліматычнай адпаведнасці нашым месяцам.

Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: