24-08-2021 Гомельская область, Лельчицкий район, агрогородок Глушковичи. Село, память, война, история. Фото Ивана Яривановича

Усе далей уходзяць у гісторыю годы Вялікай Айчыннай вайны, а з імі і апошнія сведкі гэтай вайны, у тым ліку і сведкі глушкавіцкай трагедыі. Але ж яны перадавалі сваі успаміны сваім дзецям і ўнукам. Ды і знаходзяцца ўсе новыя і новыя факты з родных крыніц пра ваеннае ліхалецце ў Глушкавічах, пра глушкавіцкую трагедыю ў снежні 1942 года, пра 1941-ы і 1943-і годы.

На жаль, «Акт аб зверствах гітлераўцаў у Глушкавічах», складзены восенню 1943 года каўпакаўцамі і глушкаўчанамі, у сучасны момант немагчыма знайсці ў архівах Украіны. Але ўспаміны саміх каўпакаўцаў засталіся.

Успамінае начальнік штаба злучэння Каўпака Рыгор Якаўлевіч Базыма: «З расказаў жыхароў нам стала вядома, як жорстка, па-зверскі фашысты расправіліся з мірнымі жыхарамі Глушкавічаў. Трое сутак лютавалі гітлераўцы ў сяле пасля таго, як партызаны пакінулі яго. Трое сутак бязвінна лілася кроў мірных жыхароў ляснога сяла за спачуванне партызанам. Уратаваліся толькі тыя, хто пайшоў у лес. Сяло было абрабавана, а потым спалена да адзінай хаты. Трое сутак фашысцкія людаеды чынілі страшэнныя здзекі ў сяле. На працягу трох сутак давялося і ім звозіць з навакольных лясоў сваіх салдатаў і афіцэраў — забітых і параненых, — якіх яны потым грузілі ў машыны і адпраўлялі да Сарнаў…»

З дзенніка Героя Савецкага Саюза камісара каўпакаўскага злучэння генерал-маера Сямена Васільевіча Руднева за 12 чэрвеня 1943 года: «І для таго, каб разагнаць цяжкія думы, я шпарка паскакаў наперадзе калоны, прама ў Глушкавічы, дзе мы стаялі ў снежні 1942 года.

Ад цудоўнага сяла засталося адно папялішча. Шмат жыхароў знішчана. Амаль у кожным двары стаяць крыжы. Народ, застаўшыйся ў жывых, пазнае і радасна сустракае нас. Людзі расказваюць аб ужасах тэрора немцаў супраць насельніцтва.»

Яскрава апісаў, калі тры разведгрупы ў пачатку чэрвеня 1943 года, ідучы да чыгункі Алеўск-Сарны, сустрэліся ў Глушкавічах з жанчынамі і падлеткамі, падпалкоўнік Іван Іванавіч Беражной, на той час капітан-камандзір галоўразведроты злучэння Каўпака: «Адна дзяўчына ўважліва паглядзела на мяне і радасна сказала:

— А я вас знаю. Вы з разведчыкамі стаялі ў нас. З вамі яшчэ быў дзядзька, такі барадаты, як поп.

Прыглядзеўшыся ўважліва, я с цяжкасцю ў гэтай аборванай і гразнай дзяўчыне пазнаў малодшую дачку гаспадара, у якога мы жылі ў снежні прошлага года.

— Цябе Дуняй завуць? — спытаў я. Яна згодна кіўнула галавой. — А дзе ж бацька, маці?

Ад дзіцячай радасці не засталось і сляда. Яна заплакала. Скрозь усхліпванні Дуня расказала, што ў той вечар, калі мы пайшлі, у сяло ўварвалісь фашысты. Яны падпалілі дама і ўчынілі расправу над жыхарамі, якія не паспелі уцячы ў лес. Хваталі ўсіх, хто патрапляў пад рукі, і кідалі ў палаючыя дама. Многіх спалілі зажыва. Тых, хто ўцякаў, расстрэлівалі і іх трупы кідалі ў агонь. Бацька і маму таксама спалілі.

— А мы са старшай сястрой і брацікам кінуліся ў лес, — расказвае дзяўчына, пагладжваючы белакурыя валасы чумазага сямігадовага хлапчука. — У нас стралялі. Маруся ўпала. Я ей хацела дапамагчы, а яна крычыць: «Бяжыце, бяжыце! Я даганю». Пабежалі. Каля леса прыпыніліся, глядзім, немцы нашу Марусю ў сяло пацягнулі. Засталіся ўдваіх у лесе раздзетыя… Чуць не замерзлі, дзякуй цетцы Машы, падабрала…

Жанчыны наперабой расказвалі аб зверствах фашыстаў. Усе, хто не паспеў уцячы ў лес, былі растраляны ці спалены.»

З дадзеных за чэрвень 1943 года Героя Савецкага Саюза камандзіра 1-га стралковага палка каўпакаўскай партызанскай дывізіі Давіда Ільіча Бакра-дзэ, які ў час першай стаянкі ў Глушкавічах быў камандзірам 76-мілімятровай супрацьтанкавай гарматы ў артбатарэі, у час другой і трэцяй — камандзірам 9-й роты 1-га батальена, у якой ваявалі многія глушкаўчане: «Нашы старыя сябры з Глушкавічаў, якія прыйшлі наведаць нас,  расказвалі:

— Пасля вашага ўхода фашысты спалілі сяло, разарылі дама… Нам давялося хавацца ў лесе. Частку сялян акупанты загналі ў царкву, заперлі, аблілі бензінам і падпалілі. Людзі загінулі ў страшных мучэннях. У фашысцкіх палачэй на паясных бляхах быў адлюстраваны крыж з надпісам «З намі Бог».

У сваей кнізе «Людзі з чыстым сумленнем» (якая некалькі разоў перавыдавалася ў пасляваенны перыяд у Савецкім Саюзе) Герой Савецкага Саюза камандзір каўпакаўскай партызанскай дывізіі генерал-маер Петр Пятровіч Вершыгара, які ў час трох стаянак у Глушкавічах з’яўляўся памочнікам Каўпака па дальней разведцы і контрразведцы (а гэта вельмі што значыць) паведаміў: «Мы павольна едзем па папялішчу. На месцы скрыжавання вуліц, у цэнтры, дзе стаяла царква, куча залы і цэглы. А побач — высокі крыж тарчыць сярод бур’яна і запусцення, узывая да неба. Яго паставілі два васьмідзесяцігадовыя старыя — адзіныя мужчыны, што засталіся ў жывымі ў гэтым сяле. Толькі ў адной царкве фашысты спалілі дзвесці восемдзесят шэсць чалавек».

Па дадзеных падпольных партызанскіх выданняў (лістовак і газет) Палескай вобласці, карнікі ў снежні 1942 года знішчылі 400 мірных жыхароў Глушкавічаў.

Сення добра ведаюць глушкаўчане, у тым ліку моладзь і школьнікі, месцы масавых знішчэнняў мірных жыхароў фашыстамі ў паўдневай частцы сяла па вуліцы Калгаснай, на сярэдзіне па вуліцы Савецкай.

А вось, пачынаючы з цэнтра аграгарадка, уся паўночна-заходняя частка заставалася невядомай, пры гэтым, па дадзеных сведак, на вуліцы Пагранічнай у некалькіх адрынах карнікі трымалі захопленых жыхароў з заходніх весак і хутароў. Колькі іх было — невядома. Некалькі дзесяткаў ці больш? Шмат супярэчлівых расказаў пра царкву я чуў, але, па дадзеных каўпакаўцаў, людзі з гэтай часткі сяла, якія не змаглі ўцячы ў лес, былі знішчаны менавіта ў царкве.

Яшчэ ў 70-е гады, будучы школьнікам, мне старыя мужчыны паведамілі пра двух ветэранаў Першай сусветнай вайны, якія, надзеўшы свае георгіеўскія крыжы, рушылі да нямецкага штаба. Адзначу, што я да апошняга часу не ведаў, дзе знаходзіўся нямецкі штаб у сяле. Добра ведаючы нямецкую мову з той імперыялістычнай вайны, яны доўга размаўлялі з нямецкімі афіцэрамі, каб выратаваць мірных жыхароў. Але ўсе было марна.

Афіцэры далі загад сваім салдатам гэтых двух старых георгіеўскіх кавалераў не чапаць.  Так яны каля нямецкага штаба знаходзіліся да канца трагедыі. Як раз насупраць штаба праз вуліцу і знаходзілася царква. І нават пасля, калі нямецкія салдаты пакідалі сяло, іх не чапалі. Ад усяго ўбачанага яны хутка, не па гадах, пастарэлі і пасівелі. Той жа зімой адзін з іх памер. Такое перажыць!

Другі яшчэ сустракаўся з Каўпаком у сяле, якіх здымаў партызанскі кінааператар, як і спаленае сяло. Але і ен доўга не пражыў пасля вайны, пасля такога ўбачанага!

Верагодна, гэта і есць тыя сведкі — два старыя, якія паставілі крыж на месцы трагедыі ў царкве. Летам 1943 года  падчас блакады ў цэнтры сяла знаходзілася нямецкая часць з танкамі, якія і зруйнавалі гэты крыж.

Будучы студэнтам у 80-я, я зноў пачуў ад старажылаў гэты расказ. На жаль, я так тады і не запісаў іх імены і прозвішчы. Як і многіх іншых. І вельмі сення шкада, што гэтага не зрабіў. З гэтай нагоды звяртаюся да неабыякавых глушкаўчан перадаць мне пісьмовыя ўспаміны пра сваіх бацькоў, дзядоў, прадзедаў і іх родных, якія перажылі тыя ваенныя трагічныя падзеі ў сяле і лесе. Буду вам удзячны за аказаную дапамогу.

Працяг будзе.

Уладзімір Зубрэй.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: