У матчы па валейболе сустрэліся каманды Мілашавіцкай і Дзяржынскай сярэдніх школ. Хто перамог?

0
481

У спартыўнай зале ДУА “Мілашавіцкая сярэдняя школа” адбыліся таварысцкія спаборніцтвы па валейболе, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Змагаліся юнакі Мілашавіцкай і Дзяржынскай сярэдніх школ.

Сустрэча адбылася вельмі ўпартай і эмацыянальнай. З першага погляду было бачна, што ні адна з каманд проста так не ўступіць перамогу. У зале рабілася нешта неверагоднае: балельшчыкі перажывалі,  апладыравалі, крычалі. У напружанай барацьбе перамогу з лікам 2 : 1 атрымалі навучэнцы Мілашавіцкай сярэдняй школы.

З нецярпеннем чакаем наступнай сустрэчы гэтых каманд.

Тамара Гаўрылавец, намеснік дырэктара па ВВР   

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: