Дни культур стран, театральные и музыкальные представления: какую развлекательную программу подготовили для жителей и гостей столицы этим летом

0
141

Музычныя вечары ля Ратушы

Упадабаныя мiнчанамi i гасцямi сталiцы музычныя вечары ў Верхнiм горадзе вяртаюцца. Летась з-за пандэмii арганiзатары вырашылi адкласцi iх дзеля бяспекi гледачоў. Сёлета старт летняму музычна-турыстычнаму сезону далi 22 мая дзiцячым фестывалем «Усiм, усiм добры дзень!». У iм прынялi ўдзел больш за 300 калектываў. Выступленнi артыстаў, танцавальныя праграмы i майстар-класы па самых розных кiрунках будуць праходзiць да 4 верасня. Якую праграму падрыхтавалi для гледачоў арганiзатары сёлета, даведалася карэспандэнт «Р».
Выступленнi артыстаў, танцавальныя праграмы i майстар-класы па самых розных кiрунках будуць праходзiць да 4 верасня. ФОТА АЛЯКСАНДРА ГОРБАША

— Мiнчан чакаюць як знаёмыя мерапрыемствы, напрыклад, «Класiка ля Ратушы», так i новыя. У мiнулыя выхадныя ўпершыню прадставiлi «Тэатральныя вечары ля Ратушы». Яны пачалiся праграмай «Адлiга» Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета Беларусi, — удакладнiў начальнiк упраўлення культуры Мiнгарвыканкама Вiталь Брэль. — Неўзабаве гледачы змогуць убачыць выступленнi Беларускага дзяржаўнага акадэмiчнага музычнага тэатра, Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы i iншых творчых калектываў.

Праграма прадугледжана як для дзяцей, дарослых, так i для сямейнага прагляду. Выступленнi для маленькiх гледачоў пачынаюцца па суботах у 15:00 i 16:00, для дарослых — у 20:00.

Ужо 5 чэрвеня ў 15:00 Тэатр юнага гледача сустрэне ля Ратушы мiнчан i гасцей горада спектаклем «Муха-Цакатуха». Тэатр лялек 19 чэрвеня пакажа «Ката ў ботах», а тыднем пазней, 26 чэрвеня, Новы драматычны тэатр парадуе дзiцячую аўдыторыю работай «Прынц i пачвара». Для сапраўдных знатакоў 17 лiпеня выступiць Беларускi дзяржаўны сiмфанiчны аркестр пад кiраўнiцтвам Аляксандра Анiсiмава. Ён адкрые праект «Класiка ля Ратушы».

Мiнчан чакаюць як знаёмыя мерапрыемствы, напрыклад, «Класiка ля Ратушы», так i новыя. ФОТА АЛЯКСАНДРА КУШНЕРА

Па традыцыi ў Мiнску пройдуць i днi культуры розных краiн. Сёлета 12 чэрвеня прадставяць гледачу дзень шматнацыянальнай Расii. З запрошаных гасцей выступiць, напрыклад, Санкт-Пецярбургскi дзяржаўны тэатр песнi i танца «Марошка». Таксама 21 жнiўня мiнчане i госцi сталiцы змогуць атрымаць асалоду ад свята малдаўскай культуры.

Акрамя традыцыйных пляцовак ля Ратушы i Палаца спорту, забаўляльную праграму прыдумалi i для iншых лакацый. Напрыклад, праект «Мастакi горада» знайшоў утульнае месца на вулiцы Камсамольскай. Там можна палюбавацца карцiнамi Леанiда Шчамялёва. Як адзначыў Вiталь Брэль, летам мiнчанам сумаваць не давядзецца: задзейнiчаюць пляцоўкi ў кожным раёне горада. Што тычыцца мер засцярогi, з-за пандэмii прапрацоўваецца магчымасць анлайн-трансляцый многiх мерапрыемстваў. Вопыт у адмiнiстрацыi горада ўжо ёсць: летась некаторыя тэатры i кiнатэатр «Цэнтральны» працавалi ў тым лiку на анлайн-гледача.

sb.by

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: