Дзяржзаказ ― гэта раз!

0
520

У гаспадарках Лельчыцкага раёна жніво ўступіла ў актыўную фазу. Хлебаробы на камбайнах вядуць бітву за ўраджай. Колас паспеў і важна зараз яго хутка ўбраць. Да гэтага аказаліся гатовыя людзі і тэхніка. Наш карэспандэнт накіраваўся ў глушкавіцкае КДСУП «Зара Палесся», дзе правёў на збожжавых палетках разам з хлебаробамі да заходу сонца.

Для галоўнага агранома гаспадаркі Таццяны Філанавец гэта дваццаць восьмая па ліку жатва. Яе працоўны кабінет зараз, летам — паспеўшае поле. Тут, ва ўрочышчы «торфапляцоўка», мы і сустракаемся. Таццяна Арцёмаўна расказвае пра глебы, дзе расце жыта, быццам праводзіць экскурсію. А побач ідзе камбайн, працу якога яна кантралюе.

— Збожжа выспела, тэхніка на тарфяніку. Трэба ўбраць як мага хутчэй, каб без страт. Плануем у гэтым годзе валавы намалот больш за мінулагодні на 350 тон. Тут, на гэтай глебе, рос добры папярэднік, — зазначае галоўны аграном.

Поле, дзе працуе камбайн і дзе знаходзімся, — на адлегласці выцягнутай рукі ад Глушкавічаў. Плошча 53 гектара. Тут паспела азімае жыта. Каля 150 тон яго прададуць у дзяржзаказ, яшчэ 110 тон на такія ж патрэбы ўбяруць аўсу. За рулём камбайна працуюць механізатар Васіль Шкудун і яго памочнік Васіль Радзілавец.

Аб’ёмы работ ёсць, і з часам не трэба марудзіць. За рулём «дзяжурнага» трактара працуе механізатар Фёдар Швед. Яго тэхніка з’яўляецца адначасова тэхдапамогай і перавозіць бочку з вадой ―  на выпадак пажару.

Адвозіць з поля збожжа на самазвале Ігар Ашарчук. Вадзіцель, шматдзетны бацька, ездзіць на працу з Лельчыц, дзе з сям’ёй пабудаваў кватэру:

― Чатырнаццаты год працую у гаспадарцы. Мяне сюды запрасіла галоўны аграном.  У райцэнтры пабудаваў кватэру па льготнаму крэдыту. Жонка з Глушкавічаў. Таму для мяне ўсё тут роднае, ― дзеліцца вадзіцель.

 Збожжа, што высыпае з бункера камбайн, — удалося на славу. Усяго 16 працэнтаў вільгаці. Добрая навіна. Дасушка патрэбна мінімальная, а значыць сябекошт зерня будзе ніжэйшы. З абеду Ігар Ашарчук робіць тры рэйсы з поля. Апошняя яго адгрузка на зерняток — у пачатку дзесятага вечара. Вынік з машыны ― больш за 5 тон за рэйс.

Па дадзеных райсельгасхарчу на дзяржзаказ у гэтым годзе рэалізуюць каля 3 200 тон збожжа. Ураджай з поля на зерняток транспартуюць больш за 20 самазвалаў і трактароў з прычэпамі, якія працуюць у адным звяне з камбайнамі. Пасля дасушкі зерне адвязуць на Калінкавіцкі і Навабеліцкія КХП. На дзяржзаказ прадугледжаны такія культуры, як жыта, авёс, пшаніца.

Канстанцін КАВАЛЁЎ.
Фота аўтара.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: