Гэта першы вынік у раёне і адзін з лідзіруючых у вобласці. Павіншаваць лідара збожжаўборкі, вадзіцеля МАЗа Сяргея Буцькаўца, уручыць падарункі, у тым ліку і грашовы, і паціснуць яму руку прыехалі ў поле кіраўнікі раённага ўзроўню. З гэтай добрай нагоды ў адрас усіх удзельнікаў жатвы былі сказаны добрыя і шчырыя словы падзякі.

На палетку ААТ «Новая Ніва» каля Чыяняў  сабраўся ўвесь механізатарскі састаў ― усе тыя, хто прыкладвае намаганні, каб своечасова і з мінімальнымі стратамі ўбраць ураджай. Сказаць словы падзякі і задавальнення Сяргею Буцькаўцу і камандзе, у якой ён працуе, прыехала старшыня раённага Савета дэпутатаў Таццяна Бяспалая. Перадавіку яна ўручыла цэнныя падарункі.
― Вы працуеце на перадавой. Дзякуй вам за нялёгкую працу!!! Я бачу, калі вы прыязжджаеце на поле і калі вяртаецеся дадому. Ваша галоўная мэта ўбраць ураджай без страт, ― зазначыла Таццяна Адамаўна. ― Беражыце сябе, будзьце здаровыя. Няхай і надалей ход уборкі будзе такім жа паспяховым, закрама папаўняюцца тонамі зерня, а надвор’е будзе гэтаму толькі садзейнічаць.
Першы намеснік старшыні Лельчыцкага райвыканкаму ― начальнік райсельгасхарчу Мікалай Гаўрылавец таксама выехаў на поле выказаць добрыя словы механізатарам. Асабіста Сяргею Буцькаўцу ён уручыў ліст падзякі ад Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гомельскага аблвыканкама і абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу.
― У мінулым годзе кардынальна змянілі структуру і прадуктыўны састаў зерня і семяннога матэрыялу. Мы правялі неабходныя мерапрыемствы для таго, каб выраслі добрыя хлябы. Хацелася б заўсёды маць высокі вынік урадлівасці! ― сказаў Мікалай Іванавіч. ― Сёння мы віншуем Сяргея Мікалаевіча ― аднаго з нашых руплівых працаўнікоў. Яго даўно ведаю, і думаю, што ён здатны яшчэ на большае!
Выказала словы падзякі старшыня райкаму прафсаюзаў работнікаў АПК Ала Камыш:
― Малайцы, вы першыя! Бачым, што сёння «Новая Ніва» лідар па ўборцы і сушцы зерня. У вобласці 36 вадзіцеляў, якія перавезлі тысячу. Вы моцныя, мужныя і надзейныя. Каб і надалей мы сустракаліся з вамі па такім добрым нагодам. Гэта шчасце ― расціць каласы на роднай зямлі!
Зернавы клін у ААТ «Новая Ніва» складае 1 762 гектара, з якіх 30% ужо убралі. Ураджайнасць вышэй за мінулагоднюю. Сярод вырошчваемых культур ― трыцікале, ячмень, збожжа, пшаніца, авёс. Задзейнічана адно з самых моцных механізатарскіх звенняў у саставе 6 камбайнаў. Ім дапамагаюць адвозіць збожжа 3 умяшчальныя самазвалы з прыцэпамі.
На адной з такіх машын працуе вадзіцелем Сяргей Буцькавец. Безумоўна, што высокі вынік, старанне ўсёй гаспадаркі ― ад агранома да трактарыста.
― Тут можна зарабляць нядрэнныя грошы. Але ж трэба прыкладваць намаганні і ўмець працаваць у камандзе. У сельскай гаспадарцы з дзяцінства, на розных пасадах, таму для меня ўсё добра знаёма, ― дзеліцца с «СЖ» Сяргей Буцькавец.
Як зазначыў першы намеснік старшыні Лельчыцкага райвыканкаму ― начальнік райсельгасхарчу Мікалай Гаўрылавец усяго ў збожжаўборцы задзейнічана 29 экіпажаў, 30 на перавозцы зерня. Парк папоўніўся новай тэхнікай. Дарэчы, адзін з новых камбайнаў працуе ў ААТ «Новая Ніва» . Словам, важнай хлебнай кампаніі падпарадкаваны ўсе рэсурсы, у тым ліку вырашаны многія тэхналічныя пытанні.

 

 

 

 

Тэкст і фота Канстанціна КАВАЛЁВА

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: