Нашы слаўныя землякі: Алесь Лозка

0
2851

Алесь Лозка нарадзіўся 7 снежня 1952 года у вёсцы Прыбалавічы. Пасля заканчэння Прыбалавіцкай, затым Мілашавіцкай сярэдняй школы, працягваў вучобу ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце на гісторыка-філалагічным факультэце. Адначасова сумяшчаў працу літаратурнага супрацоўніка ў шматтыражцы “Гомельскі ўніверсітэт”, быў старшынёй універсітэцкага літаб’яднання.

З 1975 года – на педагагічнай працы ў родным раёне: намеснік дырэктара, дырэктар, настаўнік. Затым была вучоба ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук. Абараніў дысертацыю па праблемах каляндарнай і абрадавай паэзіі Усходняга Палесся. Кандыдат філалагічных навук, фалькларыст. Працаваў у інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук, Скарынаўскім цэнтры, Рэспубліканскім цэнтры эстэтычнага выхавання дзяцей, з першага дня заснавання беларускага навукова-метадычнага цэнтра гульні і цацкі  — яго дырэктар.

Адзін з заснавальнікаў і лідэраў беларускага скаўцкага руху, руху за родную школу.

Алесь Лозка — аўтар кнігі “Беларускі народны каляндар”, аўтар і кіраўнік творчых калектываў па стварэнню дапаможнікаў для навучальна-выхаваўчых устаноў па беларусазнаўству, этнапедагогіцы.

Ён з’яўляецца стваральнікам гульнёвых сродкаў навучання і выхавання для дзіцячых садоў, школ і сям’і, распрацоўшчыкам методыкі батлейкавага тэатра.

З 1999 года – дацэнт кафедры этналогіі і фалькларыстыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Галіна ЛОЗКА,

бібліятэкар раённай цэнтральнай бібліятэкі.                   

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: