фото СБ

Партызаны ў баях за Глушкавічы паказвалі ўзоры гераізму і мужнасці. Прывяду толькі некаторыя з іх. Узвод лейтэнанта Аляксандра Лукашэнкі з 1-й роты 3-га батальёна зрабіў немагчымае, калі быў на кідок гранаты ад ворага, прыкрыў адыход рот 3-га і 5-га батальёнаў і паспяхова адарваўся з боем ад эсэсаўцаў. Узвод малодшага лейтэнанта Івана Сярдзюка з 5-й роты 1-га батальёна, апынуўшыся ў варожым тыле на Селішчы, адцягнуў значныя сілы эсэсаўцаў і ўжо пад вечар блакіраваны з трох бакоў, калі ўспыхнулі будынкі, запаленыя фашыстамі, і канчаліся патроны, узвод прабіўся да сваіх у Глушкавічы.

Кулямётны разлік Валодзі Мірошніка і Міці Бакаева з 10-й роты 1-га батальёна, надзейна замаскіраваны ў хляве, трымаў пад агнём вялікі участак, не даючы магчымасці падняць галаву, прыціскаючы акупантаў да зямлі. Немцы засыпалі іх дзот мінамі, білі па яму з саракапяткі, і нават, калі немцам удалося запаліць хлеў, камсамольцы агню не прыпынілі.

Сярод разлікаў 76-міліметровых гармат вылучаўся разлік Давіда Бакрадзэ (у 1944-м стане Героем Савецкага Саюза, будзе камандаваць 1-м палком у каўпакаўскай девізіі), а сярод 45-міліметровых гармат — разлік М. А. Маскаленкі, які пасля Карпацкага рэйда будзе прызначаны на месца загінуўшага камісара  Руднева.

У баях вылучаліся і дзяўчаты. Адна з іх — медсястра 1-га батальёна Еўдакія Пашчэнка, якая ў баі за Глушкавічы забіла з вінтоўкі трох фашыстаў. У час бою пад Глушкавічамі гераічна загіне медсястра 5-га батальёна (Ельскага атрада) Анастасія Цехановіч. Яе камсамольскі білет заліты крывёю і прабіты асколкамі міны, захоўваецца зараз сярод баявых рэліквій у Беларускім дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.

Са справаздачы двойчы Героя Савецкага Саюза генерал-маёра С. А.  Каўпака: «На працягу ночы і дня 23.12.1942 года падраздзяленні тав. Мацюшчэнкі і Вяршыгары групіроўцы праціўніка, наступаючага з захаду, моцна цясніла нашы роты, пакінутыя ў сяле Глушкавічы. Быў бой выключна жорсткі і доўжыўся амаль суткі, гэта значыць 20 гадзін. Было прынята рашэнне вывесці злучэнне з бою. Да 23.00 23 снежня 1942 года па загаду, наносячы праціўніку вялікія страты, часці паспяхова выйшлі з боя».

У баях за Глушкавічы каўпакаўцы знішчылі звыш 500 гітлераўцаў, а параненых было яшчэ больш. Тры дня пасля яны збіралі сваіх забітых ваяк і параненых. Апошнімі Глушкавічы пакідалі 8-я камсамольская рота старшага лейтэнанта Мікалая Падгорнага і каменданцкі ўзвод з начальнікам штаба злучэння Рыгорам Базымай. Партызаны разам з глушкаўчанамі пад трасіруючымі кулямі, якія ляцелі над галовамі, па грэблі пакідалі сяло.

Уладзімір ЗУБРЭЙ.
(Працяг будзе).

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: